Expand Cut Tags

No cut tags
penata: (Default)
[personal profile] penata
Зараз ўсе пачнуць глядзець Plur1bus. Пішу водгук.
Не тое каб мне не спадабалася. Праглядзелі хутка. У навагоднюю ноч.
Але... ну такое сабе...

І справа не ў павольным сюжэце (гэта акурат спадабалася).
А ў тым, што неяк ўсё шаблонна і плоска.
Канцэптуальна, нібыта сцэнар ШІ пісаў. Усю гэтую гісторыю пра Я-Мы ужо сто год абмяркоўваем. Культурныя адрозненні у стаўленні да Я-Мы таксама. І заходні індывідуалізм...
Дадалася алюзія на ШІ з яго бязмернай валідыцыяй.
Але пра валідацыю ўжо няпраўда. ШІ валідуе толькі тых, хто гэта падтрымлівае і адпаведна яго трэніруе. Таксама, дарэчы як і нашае чалавечае асяроддзе.
Ну можна дадаць пра адзіноту ў асяроддзі няблізкіх ці недалёкіх людзей. Але таксама старая гісторыя.

Таму адзін раз паглядзець - так.
Але зусім не падзея. Як яго абмяркоўваюць.

А вось "Ва ўсе цяжкія" таго ж Вінса Гэлігана, якога мы пайшлі глядзець пасля - гэта 👍💯
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

penata: (Default)
penata

January 2026

S M T W T F S
     1 2 3
4 5 67 8910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Page generated Jan. 11th, 2026 06:46 am
Powered by Dreamwidth Studios