Expand Cut Tags

No cut tags
penata: (Default)
[personal profile] penata
Для тех, кто последние годы освоил мат.


По-беларуски. Т.к. насиолько художественно, как Бартосик я не переведу)
https://www.facebook.com/share/p/19wrKG75XX/


Паглядзеў кавалак гістарычнай перапалкі ў Белым Доме. Той момант, дзе Зяленскі, не стрымаўшыся, прамаўляе аднымі вуснамі "sukablad" у адказ на Вэнсаўскую рэпліку пра тое, як ён ведае абстаноўку ва Ўкраіне, бо бачыў "сторыс". І як пасьля Трамп пачаў выгаворваць Зяленскаму ў духу Віта Карлеонэ пра недастатковую павагу.

У памяці тут жа ўсплыла ня менш цікавая "сторы", якую мне аднойчы распавяла калега-журналістка з Барысава. Неяк яна ехала ранішняй элекрычкай з Барысава ў Менск. Ззаду яе сядзела кампанія з чатырох мужчын. Мужыкі ехалі, відаць, на працу ў сталіцу. І вось адзін зь іх пачаў пераказваць расейскую тэлеперадачу "Встать, суд идёт!", якая кранула яго да глыбіні душы.

Пераказ быў прыкладна такі.
"І вось устаёт гэты пацярпеўшы і кажа. "Таварыш суддзя, ды яна жа блядзь! Яна жа блядзь! Гэта ўсе знаюць". Тут устаёт гэтая блядзь і папёрла на мужыка: "Казёл, ты! -- крычыць. А суддзя ёй так спакойна гаварыт, з уважэніем: "Маўчыце, блядзь". А тая ўсё не сунімаецца. "Ды каб ты здох!" -- крычыць. А суддя зноў: "Блядзь, займіце сваё месца. Суд ва ўсём разбярэцца". І дае слова пракурору. Устае пракурор. "Да, -- гаварыт, -- таварыш суддзя. Я ўсё праверыў. Яна дзействіцельна блядзь". І тут блядзь на пракурора: "Ды пашол ты, -- крычыць, -- na chuj!" Тут і суддзя ня выдзержаў. "Блядзь! -- гаварыт, -- Вы што сібе пазваляеце? Эта жа пракурор! А ня chuj сабачы!"

Увесь гэты сюжэт распавядаўся з такім непадробным пачуцьцём, з такой праўдзівай сур'ёзнасьцю, з такой драматычнай эмацыйнасьцю, што мая каляжанка слухала гэта, як добры радыёспэктакаль. Несупадзеньне лексычных сродкаў апавядальніка з трагічнай інтанацыяй стварала вышэйшы ўзровень камічнасьці. Ёй стала цікава, ці сьмяюцца таварышы расказчыка і яна павярнулася, каб паглядзець. Якое ж было яе зьдзіўленьне, калі яна пабачыла суровыя няголеныя твары, якія засяроджана лавілі кожнае слова, і вочы, поўныя праведнага гневу на адрас той невядомай "блядзі".

І калі пасля ""sukablad" Зяленскага пачаў гаварыць Трамп, я і бяз перакладу пачуў знаёмае: "Блядзь! Вы што сібе пазваляеце?! Эта жэ віцэ-прэзідзент Саедзінённых Штатаў! А ня chuj сабачы!"
Зрэшты, калі ў барысаўскую элекрычку пераўтвараецца Авальны кабінет...
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

penata: (Default)
penata

February 2026

S M T W T F S
1234567
89 1011 121314
15 16171819 2021
22232425 262728

Style Credit

Page generated Mar. 5th, 2026 03:07 am
Powered by Dreamwidth Studios