Expand Cut Tags

No cut tags
penata: (Default)
[personal profile] penata
Задача трох цел.
Как обычно, на память сюда. Поэтому без перевода.
Звычайна перад тым, як глядзець, я чытаю. Тут давялося і пачытаць і зірнуць кітайскі серыял.
І кантэкст вымалеўваецца канспіралагічны.

Уявіце краіну, якая моцна развілася тэхналагічна, але вынішчыла свае прыродныя рэсурсы і атрымала вялізарныя праблемы з экалогіяй, пясчаныя буры і недахоп вады і г.д.

Раптам гэтая краіна пачынае перціся ад кніжцы, у якой супертэхналагічныя іншапланетнікі захопліваюць Зямлю. Асноўны мэсэдж кніжкі: супрацьдзеянне бессэнсоўна, бо іншапланеткі хітрыя і тэхналагічныя.

Пры гэтым гэная краіна так прэцца ад сюжэта кнігі, што ей не хапае сваей версіі серыяла на 30 эпізодў. І яна замаўляе па сюжэту кнігі сэрыял для ўсяго света. Замаўляе яго аўтарам аднаго з самых касавых серыялаў света апошніх гадоў. Знакамітага сваёй эмацыйнай маніпулятыўнасцю і ўздзеяннем. (уяўляю колькі гэта каштавала).

Далей ўсё сканчаецца добра. Бо заходнія кіношнікі здымаюць фільм пра чалавечыя каштоўнасці, каханне, сяброўства, блізкасць, унутраныя канфлікты паміж абаронай планеты і чалавечнасцю . Якія раскрываюцца на фоне іншапланетнага захопу са спрошчаным мэсэджам "вы жукі". Апошні адсылае да мэсэджу кнігі і кітайскага серыяла.

Аўтарам Гульні тронаў і Задачы трох цел - рэспект.

Але мяне не пакідае пытанне: чаго хацелі кітайцы і за што плацілі?
Ведаючы эпілептоідныя дынамікі (а кітайцы тыповая нацыя з дамінуючым эпілептоідным радыкалам), я б вельмі не хацела дажыць да таго часу калі іх унутраная рэчаіснасць выразна пачне ператварацца ў нашую знешнюю.
Але падобна, мне не давядзецца выбіраць

Profile

penata: (Default)
penata

February 2026

S M T W T F S
1234567
89 1011 121314
15 16171819 2021
22232425 262728

Style Credit

Page generated Mar. 4th, 2026 05:19 am
Powered by Dreamwidth Studios